Naviny

У Беларусі пашырылі спіс выпадкаў, калі можна не прышпільвацца ў аўтамабілі

Пас бяспекі ў аўтамабілі
Пас бяспекі ў аўтамабілі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels

У Беларусі пашырылі пералік медычных супрацьпаказанняў, пры якіх кіроўцам і пасажырам дазваляецца не прышпільвацца пасамі бяспекі. У спіс дадалі некаторыя выпадкі пасля аперацыяў, буйныя пухліны на грудной клетцы і наяўнасць урастомы.