Naviny

Сабаленка страціла званне першай ракеткі свету

Арына Сабаленка
Арына Сабаленка з Беларусі рэагуе на паразу ад Наомі Осакі з Японіі ў матчы чацвёртага раўнду жаночага адзіночнага разраду на тэнісным чэмпіянаце «Ўімблдан» у Лондане, Вялікая Брытанія. 5 ліпеня 2026 года. Фота: Brian Inganga / AP Photo / East News

Арына Сабаленка страціць першае месца ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), якое бесперапынна займала амаль два гады. Новай першай ракеткай свету станецца прадстаўніца Казахстану Алена Рыбакіна. Яна гарантавала сабе лідарства пасля выхаду ў паўфінал US Open. Пра гэта 9 верасня афіцыйна паведаміла WTA.