Naviny

Украіна закрывае антыдронавымі сеткамі дарогі каля мяжы з Беларуссю

Дарога, накрытая сеткай для абароны ад атак FPV-дронаў
Дарога, накрытая сеткай для абароны ад атак FPV-дронаў. Сумская вобласць, Украіна, 4 красавіка 2025 года. Фота: Kostiantyn Liberov / Libkos / Getty Images

На дарогах у ваколіцы Чарнобылю ў Кіеўскай вобласці ўсталёўваюць антыдронавыя сеткі. Пра гэта 9 верасня паведаміў украінскі Telegraf. Такія канструкцыі ўжо шырока выкарыстоўваюць у прыфрантавых рэгіёнах Украіны для абароны транспарту ад FPV-дронаў, а цяпер іх заўважылі і недалёка ад беларускай мяжы.