Kamentar

Зараз пік восеньскай актыўнасці кляшчоў. Дзе кусаюць найчасцей, як ад іх ратавацца і калі скончыцца сезон

Мама і сын бавяцца разам у восеньскім парку
Мама і сын бавяцца разам у восеньскім парку. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Magnific

Сезон кляшчоў у Беларусі цягнецца з сакавіка да лістапада. Іх ужо менш, чым увесну, але на пачатку верасня яны ўсё яшчэ актыўныя і нясуць пагрозу нашаму здароўю. Спецыялісты распавялі, якая абстаноўка з кляшчамі і прафілактыкай іх у Менску, ці магчымае акарыцыднае апрацоўванне лясоў і ці можна пасля ўкусаў даваць немаўлятам антыбіётыкі.