Analityka

Ад барацьбы з п'янствам да барацьбы з іншадумствам. Навошта Лукашэнка перапісаў Дырэктыву №1

img
Жанчына з дзіцём праходзіць на фоне прапагандысцкага плаката на вуліцы гораду. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Аляксандр Лукашэнка змяніў Дырэктыву №1, якая была дакументам аб барацьбе з пʼянствам і аб бяспецы на вытворчасці. У новай рэдакцыі на першы план выйшлі супрацьдзеянне экстрэмізму, кантроль грамадскага парадку, міграцыі і інфармацыйнай прасторы. «Белсат» распавядае, што змянілася ў дакуменце, а таксама спытаў у экспертаў, што азначаюць гэтыя змены для беларусаў.