Naviny

У Польшчы цягнік сутыкнуўся з бетонамяшалкай. Адзін чалавек загінуў, 20 пацярпелі

Цягнік па аварыі
Цягнік па аварыі. Сакальнікі-Сухэ, Польшча. 9 верасня 2026 года. Фота: Policja Mazowsze / X

У Мазавецкім ваяводстве здарылася сур’ёзная аварыя: міжгародні цягнік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў бетонамяшалку і сышоў з рэек. Хоць першы час было складана нават вызначыць тып цяжкавіка, ад якога мала што засталося, кіроўца ацалеў і даў тлумачэнні.