Напад з тэрыторыі Беларусі можа стварыць для Літвы больш цяжкую сітуацыю, чым блакада сувальскага калідору або атака з боку Калінінградскай вобласці. Да такой высновы прыйшлі літоўскія навукоўцы, якія змадэлявалі чатыры сцэнары вайсковай пагрозы і ацанілі наступствы кожнага з іх для дарог, эвакуацыі насельніцтва, забеспячэння краіны і перамяшчэння сілаў NATO. «Белсат» вывучыў іхную працу і паглядзеў, якія праблемы для Літвы ўзнікаюць у кожным з чатырох сцэнароў.