Analityka

Беларусы не палохаюць, Беларусь – так. Што пра нас думаюць жыхары Латвіі

Сцяг Латвіі
Сцяг Латвіі на адной з вуліцаў Рыгі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Gvido Sirmais / Unsplash

Жыхары Латвіі ў большасці сваёй добра ставяцца да беларусаў і не бачаць пагрозы ў тых, хто жыве побач з імі. Але стаўленне змяняецца, калі гаворка заходзіць пра працоўную міграцыю, улады Беларусі і стасункі з афіцыйным Менскам. Асабліва заўважна разыходзяцца пазіцыі латышска- і расейскамоўных жыхароў краіны, хоць сярод моладзі гэты разрыў у шмат якіх пытаннях амаль знікае. «Белсат» вывучыў новую працу Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і паглядзеў, як у Латвіі ўспрымаюць беларусаў і Беларусь.