Naviny

На волю выйшаў блогер, які сеў за махлярства з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі

img
Скрыншот відэа: сацсеткі Яўгеніі Тарасенкі

Пасля года зняволення да сваёй 38‑гадовай каханай блогеркі Яўгеніі Тарасенкі і месячнай дачкі вярнуўся 18-гадовы гарадзенскі блогер Міхаіл Драгун. У 2025-м пара зарганізавала дабрачынны збор для 9-гадовага Вані Сцяцэнкі, якому было неабходнае дарагое лячэнне, але большую частку грошай у выніку прагулялі.