Kamentar

Эканаміст Львоўскі палічыў непазбежным прыцягненне ў Беларусь працоўных мігрантаў. Прычым нізкакваліфікаваных

Грамадзянін Егіпту за працаю на шклозаводзе «Нёман». Фота: sb.by
Грамадзянін Егіпту за працаю на шклозаводзе «Нёман». Фота: sb.by

У Рэспубліканскай базе вакансіяў рэзка вырасла колькасць прапановаў для замежнікаў. Эканаміст Леў Львоўскі ў эфіры «Белсату» адзначыў, што ў Беларусі з дэмаграфіяй усё вельмі дрэнна, і прыцягненне мігрантаў можа быць хуткім развязаннем праблемы. Пры гэтым не факт, што нашая краіна пераможа ў канкурэнцыі з іншымі дзяржавамі за працоўныя рэсурсы.