Merkavanni

Чым больш Лукашэнка пачынае размаўляць з Вашынгтонам, тым больш ён становіцца карысным

img
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў для ўдзелу ў пасяджэнні саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Бішкеку, Кыргызстан. 1 верасня 2026 года. Фота: IMAGO / Petr Kovalev / Imago Stock and People / East News

У Беларусі і за яе межамі рыхтуюцца да вызвалення новай партыі палітвязняў. Бо ў хуткім часе ў Менску чакаецца візіт Джона Коўла, спецпасланніка Трампа. А кожны такі візіт заўсёды заканчваецца вызваленнямі. Таму сёння пагаворым пра тое, навошта Вашынгтону патрэбны Лукашэнка і што хоча афіцыйны Менск атрымаць ад Злучаных Штатаў. Якімі прычынамі выкліканы гэты ўзаемны інтарэс і да якіх наступстваў ён можа прывесці?