Gistoryi

Беларускі КДБ – асобная, але падкантрольная Маскве структура: былы аналітык контрвыведкі ЗША

Чалавек праходзіць паўз штаб-кватэру Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў Менску, Беларусь. 14 лютага 2023 года. Фота: Natalia Kolesnikova / East News
Чалавек праходзіць паўз штаб-кватэру Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў Менску, Беларусь. 14 лютага 2023 года. Фота: Natalia Kolesnikova / East News

Як працуюць за мяжою расейскія спецслужбы, як выглядае іх супраца з беларускімі калегамі і як грамадзяне нашай краіны могуць трапіць у іх распрацоўку. Пра гэта – аўтар кнігі пра дзейнасць расейскай ФСБ, былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў, у тым ліку FBI, а цяпер выкладчык Цэнтру вывучэння выведкі і бяспекі Лонданскага ўніверсітэту Брунэла Кевін Рыл у размове з «Белсатам».