Kamentar

Рада Саюзу палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анджэліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі

img
Анджэліка Борыс прамаўляе падчас сустрэчы з серыі «Myslac Polska – Alternative 2.0 – Польская дыяспара і палякі за мяжой». 25 ліпеня 2026 года. Фота: Andrzej Iwanczuk / Reporter / East News

Ёсць сігналы, якія сведчаць пра магчымасці таго, каб дзейнасць непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) стала легальнай, заявіла ў інтэрв'ю нашым калегам з TVP Wilno кіраўніца арганізацыі Анджэліка Борыс. Але яна пачне рабіць захады ў гэтым кірунку пасля атрымання пацвярджэння з польскага боку.