Naviny

Вугоршчына высылае дзесяць расейскіх дыпламатаў за непрымальную дзейнасць

img
Кіраўніца Міністэрства замежных справаў Вугоршчыны Аніта Орбан. Фота: facebook.com/orbananita.tisza

МЗС Вугоршчыны паведаміў амбасадару Расеі ў Будапэшце, што дзесяць расейскіх дыпламатаў мусяць пакінуць краіну. Пра гэта апавяла кіраўніца Міністэрства замежных справаў Вугоршчыны Аніта Орбан і адзначыла, што гэта было зроблена на ейнае даручэнне 8 верасня.