Naviny

Латвія хоча ўвесці мыты на збожжа з Беларусі і Расеі памерам 300 %

img
Чалавек высыпае пшанічнае збожжа. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Латвійскі ўрад мае намер увесці мыты на ўвоз і апрацоўку збожжа, якое прыходзіць у краіну з Беларусі і Расеі. Пра гэта апавёў прэм'ер-міністр краіны Андрыс Кулбэргс, перадае LRT.