Naviny

Праз «крэдыт пад 1 %» частка забудоўнікаў моцна падняла цэны на жытло

img
Будаўніцтва жылога комплексу «Менск-Свет». Менск, Беларусь. 26 траўня 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Некаторыя забудоўнікі ў Беларусі паднялі цэны на кватэры ў новабудоўлях у сярэднім на $ 10 тысячаў. Яны з ліку тых, хто далучыўся да партнёрскай праграмы «Беларусбанку», якая дазваляе ўзяць «крэдыт пад 1 %» на жытло. Пра гэта напісала ў сваім тэлеграм-канале незалежная экспертка ў жылой нерухомасці Наталля Літоўская.