Naviny

Расея адказала Нямеччыне: закрые генконсульства ФРГ у Пецярбурзе і культурніцкія цэнтры Гётэ

Генеральнае консульства Нямеччыны ў Санкт-Пецярбурзе. Фота: ostwest.tv
Генеральнае консульства Нямеччыны ў Санкт-Пецярбурзе. Фота: ostwest.tv

Расея абвясціла захады ў адказ супраць Нямеччыны пасля закрыцця Берлінам генеральнага консульства Расеі ў Боне і Расейскага дому навукі і культуры ў Берліне. Пра гэта расейскае МЗС паведаміла 7 верасня, выклікаўшы часовага паверанага ў справах ФРГ.