Naviny

Стала вядома, у якой кампаніі маглі працаваць дэпартаваныя з Літвы беларусы

ІТ-спецыяліст на працоўным месцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: jetinfo.ru
ІТ-спецыяліст на працоўным месцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: jetinfo.ru

Пасля дэпартацыі з Літвы 22 беларусаў, прызнаных «пагрозаю нацыянальнай бяспецы», з'явілася інфармацыя пра тое, у якой кампаніі яны маглі працаваць. Афіцыйна ўлады назву не раскрываюць, аднак, паводле журналісцкага расследавання devby.io, гаворка можа весціся пра групу кампаніяў з беларускімі каранямі NTLab.