Shuflyadka

25 гадоў з дня тэракту 11 верасня: як трагедыя ў ЗША змяніла свет

img
Сусветны гандлёвы цэнтр пасля таго, як у яго ўрэзаліся два самалёты. Нью-Ёрк, ЗША. 11 верасня 2001 года. Фота: Spencer Platt / Getty Images

Раніцаю 11 верасня 19 тэрарыстаў «Аль-Каіды» захапілі чатыры рэйсавыя самалёты ў ЗША: два з іх урэзаліся ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру, трэці – у будынак Пэнтагону, а чацвёрты ўпаў у полі ў штаце Пенсільванія, сутыкнуўшыся з супрацівам пасажыраў. Мінула 25 гадоў, але жудасныя кадры падзення вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтру – у памяці не толькі жыхароў ЗША, але і мільёнаў людзей ува ўсім свеце. Колькасць ахвяраў тэракту 11 верасня перавысіла 3000 чалавек, значна больш памерла ад наступстваў.