Naviny

Хтосьці пад выглядам Мінінфарму пачаў хаваць старонкі ў беларускай «Вікіпедыі»

Лагатып беларускамоўнай «Вікіпедыі». Фота: Вікіпедыя
Лагатып беларускамоўнай «Вікіпедыі». Фота: Вікіпедыя

У беларускім раздзеле «Вікіпедыі» заўважылі спробу цэнзуры: акаўнт, падпісаны як «Мінінфарм Беларусі», пачаў хаваць змест старонак, якія не падабаюцца ўладам, паказваючы замест іх паведамленне пра нібыта абмежаваны доступ. Пра гэта расказаў знаны беларускі вікіпедыст Уладзіслаў Чаховіч.