Analityka

Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕЗ. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе

Беларускі пашпарт і польская карта побыту
Беларускі пашпарт і польская карта побыту – дазвол на жыхарства ў Польшчы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

У 2025 годзе беларусы атрымалі ў краінах Еўразвязу каля 148 тысячаў першасных дазволаў на пражыванне. Гэта на 15,5 % менш, чымся год раней, і больш як удвая менш за рэкордны паказнік 2022-га. Пры гэтым амаль дзевяць з дзесяці дазволаў па-ранейшаму выдае Польшча, а большасць атрымальнікаў – асобы працаздольнага веку. «Белсат» вывучыў новыя звесткі Еўрастату і паглядзеў, куды з'язджаюць беларусы, з якіх прычынаў і хто атрымлівае першыя дакументы для пражывання ў ЕЗ.