Naviny

Ва Украіне даведаліся пра расейскую ракетную брыгаду з «Арэшнікам» у Беларусі

img
Вучэнні ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расеі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mil.ru / Wikipedia

Кіраўнік ГУР Украіны заявіў, што ў Беларусі застаюцца расейскія падраздзяленні 101-й ракетнай брыгады, якая мае на ўзбраенні «Арэшнік». Адначасова Алег Івашчанка падкрэсліў, што няма прыкметаў рыхтавання беларускага войска да ўступлення ў вайну.