Naviny

«Спрацавалі лепш, чымся Patriot». Вынікі першага візіту ва Украіну пасланнікаў Трампа

img
Пасланнікі прэзідэнта ЗША Стывэн Ўіткаф і Джэрэд Кушнэр і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. 6 верасня 2026 года. Фота: Danylo Antoniuk/Anadolu via Getty Images

6 верасня ў Кіеве адбыліся перамовы пасланнікаў прэзідэнта ЗША Стывэна Ўіткафа і Джэрэда Кушнэра з украінскім лідарам. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што яны «спрацавалі лепш, чымся сістэмы Patriot», маючы на ўвазе загад Уладзіміра Пуціна часова прыпыніць удары па Кіеве з увагі на іхны візіт.