Naviny

Польшча падняла вайсковы верталёт праз аб’ект з боку Беларусі. Аказалася, гэта птушкі

Польскі вайсковы верталёт S-70i Black Hawk
Польскі вайсковы верталёт S-70i Black Hawk. Фота: Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы / Wikimedia Commons

Польскія вайскоўцы 6 верасня паднялі ў паветра верталёт пасля таго, як радары зафіксавалі магчымае парушэнне паветранай прасторы краіны з боку Беларусі. Праверка паказала, што прычынай трывогі стала вялікая зграя птушак, паведамляе Reuters.