Naviny

Беларусы сталі менш давяраць адно аднаму

Пешаходы на вуліцы Менску
Пешаходы на вуліцы Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Толькі 15 % гарадскіх жыхароў Беларусі лічаць, што большасці людзей можна давяраць. За два гады іхная доля скарацілася на 8 адсоткавых пунктаў. Пры гэтым сярод дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў найбольш давяраюць ахове здароўя і адукацыі, найменш – палітычным партыям. Такія звесткі змяшчаюцца ў новым выпуску «Маніторынгу эканомікі Беларусі» за жнівень 2026 года.