Naviny

«Установа турэмнага тыпу». У АПК пракаментавалі агляданні вучняў

Турнікеты ў адной з менскіх школаў
Турнікеты ў адной з менскіх школаў. Фота: bravo-sb.by

Новыя правілы агляду навучэнцаў у беларускіх школах могуць парушаць правы дзяцей і ствараць атмасферу недаверу і агрэсіі. Такое меркаванне выказаў намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні Андрэй Лаўрухін, каментуючы ўзмацненне захадаў бяспекі ў школах.