рэпартаж

«Той выбар уплывае на нас і цяпер…» У Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава пра выбары 2001 года – «Першыя недэмакратычныя»

Адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя» і сустрэча з удзельнікамі падзеяў 2001 года ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 5 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя» і сустрэча з удзельнікамі падзеяў 2001 года ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 5 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

5 верасня ў Музеі вольнай Беларусі адкрылася экспазіцыя, прысвечаная прэзідэнцкім выбарам у Беларусі 2001 года. Тая электаральная кампанія мелася стаць другімі дэмакратычнымі выбарамі ў нашай краіне, а стала першымі недэмакратычнымі. Выстава так і называецца – «Першыя недэмакратычныя». Матэрыялы для экспазіцыі перадаў у музей польскі палітолаг і праваабаронца Павел Казанецкі. «Белсат» пабываў на адкрыцці.