Gistoryi

«Белсат» распачынае рэкордны сезон: 8 прэм'ераў і 25 праграмаў

img
Мікрафон «Белсату» ў ньюзруме тэлеканалу. Варшава, Польшча. 23 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

5 верасня на «Белсат» стартуе новы праграмны сезон — самы вялікі за ўсю гісторыю каналу. Восеньская сетка вяшчання будзе змяшчаць 25 праграмаў, у тым ліку 8 прэм'ераў: новыя інфармацыйныя блокі, аўтарскую публіцыстыку, дакументальныя і забаўляльныя фарматы, а таксама праекты пра беларускую гісторыю, бяспеку, культуру і ідэнтычнасць.