Расея ўжо вядзе гібрыдную вайну супраць еўрапейскіх краінаў, аднак наступнай ступенню эскалацыі можа стацца абмежаваная вайсковая аперацыя, закліканая праверыць гатовасць NATO абараняць сваіх чальцоў. Эксперты амерыканскага аналітычнага цэнтру Atlantic Council ацанілі, дзе і якім чынам Уладзімір Пуцін можа пашырыць вайну за межы Украіны. Сярод найбольш уразлівых кірункаў яны называюць краіны Балтыі і Польшчу, прычым у польскім сцэнары асобна згадваецца магчымасць нападу з тэрыторыі Беларусі. Але ў небяспецы таксама і іншыя дзяржавы.
Vajna
На каго Пуцін можа напасці пасля Украіны. Эксперты Atlantic Council назвалі магчымыя сцэнары