Kamentar

«Беларусь і Расею аб’ядноўваюць у адным пакеце». Чаму пад абмежаванні банкаў трапляюць беларусы

Банкаўскія карткі і банкноты еўра
Банкаўскія карткі і банкноты еўра. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Engin Akyurt / Pexels

Праблемы беларусаў з заходнімі банкамі ўзнікаюць не толькі праз транснацыянальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі. У некаторых выпадках прычынай робіцца тое, як еўрапейскія краіны абараняюцца ад пагрозаў з боку Беларусі і Расеі. Пра гэта ў эфіры праграмы «Студыя «Белсат» расказаў кіраўнік аддзелу правоў чалавека і вяршэнства права iSANS Юрый Джыбладзэ, адзін з аўтараў новага дакладу пра доступ беларусаў у эміграцыі да фінансавых паслугаў.