Analityka

Ад трох чалавек да тысячы: як ЗША выменьваюць беларускіх палітвязняў

Алесь Бяляцкі ля амбасады ЗША ў Вільні, Літва. 13 снежня 2025 года. Фота: Белсат
Алесь Бяляцкі ля амбасады ЗША ў Вільні, Літва. 13 снежня 2025 года. Фота: Белсат

Джон Коўл, спецыяльны пасланнік Доналда Трампа, заявіў, што ў сярэдзіне верасня зноў паедзе ў Беларусь і разлічвае вывезці адтуль чарговую партыю палітвязняў. Пры ягоным пасярэдніцтве, маўляў, ужо вызваленыя 700–800 чалавек, і ён хоча давесці лік да тысячы. Успамінаем, як за паўтара года абмен вязняў на санкцыйныя саступкі стаўся галоўным зместам дачыненняў Менску і Вашынгтону.