Gistoryi

«Піяка, задзіра, бабздыр…». У Варшаве паказалі спектакль «Жарсці Караткевіча» – з вушастай Смерцю і кавай у капелюшы

Алена Баярава грае ў пастаноўцы «Жарсці Караткевіча» ў краме «Vyraj». Варшава, Польшча. 3 верасня 2026 года. Фота: Белсат
Алена Баярава грае ў пастаноўцы «Жарсці Караткевіча» ў краме «Vyraj». Варшава, Польшча. 3 верасня 2026 года. Фота: Белсат

3 верасня ў Варшаве паказалі «Жарсці Караткевіча» – дакументальна-мастацкую фантазію паводле п'есы беларускага рэжысёра і драматурга Васіля Дранько-Майсюка. Пастаноўку ва ўтульнай атмасферы беларускай крамы «Вырай» у Варшаве зладзіў літаратурны інтэрактыўны тэатр «Цуд». «Белсат» схадзіў на спектакль і дзеліцца ўражаннямі і цытатамі.