Analityka

Рэпрэсіі следам за выездам. Як беларусы страчваюць банкаўскія рахункі за мяжой

Дазвол на жыхарства (ДНЖ) у Літве
Дазвол на жыхарства (ДНЖ) у Літве. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Iekšlietu Ministrija / Twitter

Беларус можа гадамі жыць у ЕЗ, мець дазвол на жыхарства, працу і рахунак у банку – і аднойчы страціць доступ да грошай. Прычынай можа стаць беларускі спіс «тэрарыстаў» або «экстрэмістаў», пратэрмінаваны пашпарт, які немагчыма замяніць за мяжой, а часам нават памылка банкаўскага алгарытму. У новым дакладзе iSANS сабраныя выпадкі, калі рэпрэсіі ў Беларусі ствараюць людзям праблемы з банкамі ўжо пасля эміграцыі.