Kamentar

Дрэнная навіна для беларусаў: Фрыдман – пра беларускі след у дыверсіі ў Ляйпцыгу

Украінскі самалёт Ан-124 «Руслан», побач з якім знайшлі выбухоўку ў аэрапорце Ляйпцыгу. Фота: ua.news
Украінскі самалёт Ан-124 «Руслан», побач з якім знайшлі выбухоўку ў аэрапорце Ляйпцыгу. Фота: ua.news

Беларусаў могуць чакаць непрыемныя наступствы няўдалай дыверсіі ў аэрапорце Ляйпцыгу, дзе адным з падазраваных стаўся жыхар Беларусі з расейскім пашпартам, які трапіў у Нямеччыну паводле італьянскай візе, атрыманай у Менску. Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман кажа: еўрапейскія спецслужбы гэты досвед улічаць, а падыходы да выдачы візаў беларусам «палепшаныя дакладна не будуць».