Мытнікі ў Маскве знайшлі 6,7 млн пачкаў цыгарэт, якія незаконна былі прывезеныя з Беларусі. Іх кошт ацанілі на 1 млрд расейскіх рублёў (каля 11,5 млн долараў). Пра гэта паведамляе Федэральная мытная служба (ФМС) Расеі.