З былым палітвязнем і журналістам ОНТ, экс-кіраўніком так званага прэзідэнцкага пулу ОНТ, а цяпер аўтарам праекту «Дэкодар» на «Белсаце» Дзмітрыем Семчанкам размаўляем у цэнтры Варшавы за столікам, залітым першым вераснёўскім дажджом. Наш суразмоўца разважае над тым, ці можа журналіст уплываць на гістарычныя падзеі і чаму не ўдалося перадухіліць таго, што адбылося, а таксама апавядае аб праграме «Дэкодар», якая выйдзе ў эфір «Белсату» 5 верасня.
Gistoryi
«Прэпарую навіны, як патолагаанатам». Журналіст Дзмітрый Семчанка – пра свой дэбют на «Белсаце» з новым праектам «Дэкодар»