Усім па прывітанні, спадарства! Тут Павел Севярынец закрануў тэму, якую я закрануць чамусьці не здагадаўся. Абазваць яе можна прыкладна так: побытавыя негераічныя аспекты ў турме, пра якія не прынята казаць. Але паколькі Севярынец – спецыяліст у высокіх матэрыях (дзякуючы тонкай душэўнай арганізацыі), то раскрыў тэму не цалкам. Слава ўсім вядомым мне багам, для гэтага ў вас ёсць я – гранд-майстар усякай чарнухі, бытавухі і залішняга фізіялагізму.
Merkavanni
Побытавыя негераічныя аспекты ў турме