Міністэрства замежных справаў Італіі праверыць абставіны выдачы італьянскай турыстычнай візы грамадзяніну Беларусі, якога нямецкія следчыя падазраюць у датычнасці да атакі дронамі на аэрапорт Ляйпцыг/Гале. Паводле звестак нямецкіх медыяў, беларус, які мае таксама расейскі пашпарт, атрымаў візу ў Менску ў канцы красавіка. Пра пачатак правярання заявіў міністр замежных справаў Італіі Антоньё Таяні, паведамляе Euractiv.
Naviny
МЗС Італіі праверыць, як падазраваны ў дыверсіі беларус атрымаў візу ў Менску