Naviny

Спецыялісты расказалі, чаму за два дні знікла возера каля «Дальвы»

Абмялелае возера каля мемарыяльнага комплексу «Дальва» ў Лагойскім раёне
Амаль цалкам абмялелае возера каля мемарыяльнага комплексу «Дальва» ў Лагойскім раёне. Фота: Мінпрыроды

Лясное возера каля мемарыяльнага комплексу «Дальва» ў Лагойскім раёне, з якога за некалькі дзён практычна цалкам сышла вада, павінна аднавіцца. Спецыялісты высветлілі, што прычынай рэзкага абмялення стала засмечаная водапрапускная труба: вада пайшла ў абыход і падмыла дамбу.