Naviny

Не ўсім бюджэтнікам будуць кампенсаваць інтэрнаты

Інтэрнат для медыкаў на вуліцы Каржанеўскага ў Менску
Інтэрнат для медыкаў на вуліцы Каржанеўскага ў Менску. Фота: «Менскбуд»

З 1 кастрычніка ў Беларусі зменяцца правілы фінансавання дзяржаўных інтэрнатаў для працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў. Тым, хто ўжо жыве ў інтэрнаце, выдаткі на яго ўтрыманне працягнуць кампенсаваць з мясцовага бюджэту незалежна ад прафесіі. А для тых, хто заселіцца пасля 1 кастрычніка, кампенсацыя будзе залежаць ад пастановы мясцовых уладаў. Гэта прадугледжана пастановаю ўраду № 440 ад 31 жніўня.