Naviny

Новыя праекты і вяртанне вядомых вядоўцаў. Расказваем пра новы сезон «Белсата»

Мікрафон «Белсату»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж: «Белсат»

«Белсат» абвясціў пра запуск новага сезону з рэкорднай для тэлеканалу колькасцю прэм'ераў. У эфіры з'явяцца новыя інфармацыйныя і аўтарскія праграмы, праекты пра беларускую гісторыю, бяспеку, прапаганду і культуру. Пра гэта паведаміла кіраўніца «Белсату» Аліна Коўшык, паказаўшы абноўленую сетку вяшчання.