Гучныя гісторыі пераезду ў Беларусь замежнікаў праз веру ў ідэальнае жыццё і стабільнасць у нашай краіне можна пералічыць па пальцах. Але нават у гэтай сітуацыі шмат хто з іх герояў, пабачыўшы рэальнасць, у выніку зʼехаў. «Белсат» сабраў такія гісторыі і паспрабаваў разабрацца, што адбылося.