Analityka

Расейскае неба становіцца больш небяспечным. Што гэта значыць для пасажыраў «Белавія»

Самалёт авіякампаніі «Белавія»
Самалёт авіякампаніі «Белавія». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, якія працягваюць лётаць у Расею і выкарыстоўваць яе паветраную прастору, пра рост небяспекі праз украінскія дроны. Расея застаецца адным з ключавых напрамкаў для «Белавія», а абмежаванні ў расейскім небе ўжо прымушаюць беларускага перавозніка змяняць маршруты і павялічваць працягласць палётаў. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, наколькі бяспечна сёння лётаць у Расею і праз яе і што пра гэтыя рызыкі кажуць у авіякампаніі «Белавія».