Naviny

Трамп увёў прынцып «танкер за танкер». ЗША ўпершыню ўжылі яго супраць Ірану

Нафтавы танкер на якары ў Хурмузскай пратоцы
Нафтавы танкер на якары ў Хурмузскай пратоцы ля ўзбярэжжа Бандар-Абасу, Іран. 10 жніўня 2026 года. Фота: Ali Saeedi / Getty Images

Амерыканскія вайскоўцы ўпершыню атакавалі іранскія дзяржаўныя танкеры ў адказ на спробы Ірану наносіць удары па караблях у Хурмузскай пратоцы. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп ухваліў новую палітыку, якую ў адміністрацыі называюць «танкер за танкер», паведамляе Axios са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.