Сёння – чарговая гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны: 1 верасня 1939-га Нямеччына напала на Польшчу. За тыдзень да гэтага Трэці Рэйх і СССР падзялілі сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе. Прафесар гісторыі Вім Каўдэніс з Бельгіі называе перыяд з пачатку Першай сусветнай вайны да канца Другой своеасаблівай еўрапейскай грамадзянскай вайной. Ён тлумачыць, чаму Адольф Гітлер наўрад ці пачаў бы вайну без дамоўленасці з Іосіфам Сталіным і чаму сёння Уладзімір Пуцін апраўдвае гэты пакт.