рэпартаж

Ад тысячаў гуманітарных візаў да адмоваў у абароне: што змянілася для беларусаў у Польшчы

Чарга перад будынкам Управы ў справе замежнікаў. Варшава, Польшча. 26 верасня 2024 года. Фота: Белсат
Чарга перад будынкам Управы ў справе замежнікаў. Варшава, Польшча. 26 верасня 2024 года. Фота: Белсат

Усё больш беларусаў у Польшчы сутыкаюцца з юрыдычнымі цяжкасцямі і прававою няпэўнасцю, у тым ліку – з рызыкаю дэпартацыі на радзіму, дзе ім могуць пагражаць рэпрэсіі. Змяненне стаўлення польскай дзяржавы да беларускіх эмігрантаў 31 жніўня прэзентавала ініцыятыва «Партызанка» ў справаздачы «Сістэмная прававая ўразлівасць беларускіх «рэлакантаў» у Польшчы: рэакцыя на неабходнасць працэдурнай легалізацыі знаходжання».