Напярэдадні Дня ведаў у Беларусі вырас попыт на кветкі. На рынках невялікі букет для настаўніка можна купіць прыкладна за 10–20 рублёў, а за вялікія кампазіцыі прадаўцы просяць больш за 100 рублёў. У кветкавых крамах цэны яшчэ вышэйшыя.