Naviny

Крысціна Ціманоўская паказала найлепшы вынік у гісторыі польскай лёгкай атлетыкі на 150 метрах

Крысціна Ціманоўская. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bieganie.pl
Крысціна Ціманоўская. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bieganie.pl

Беларуская спрынтарка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за польскі клуб AZS-AWF (Варшава), паказала найлепшы ў гісторыі польскай лёгкай атлетыкі вынік на дыстанцыі 150 метраў сярод жанчын – 16,81 секунды. Адбылося гэта на VI Міжнародным мемарыяле Збігнева Людвіхоўскага на стадыёне Варміньска-мазурскага ўніверсітэту ў Картове (Ольштын).