31 жніўня на «Белсаце» пакажуць першы эпізод новага сезону гістарычнага трэвэл-шоу «Сармацкі вус», які здымаюць стваральнікі ўжо знакамітых «Вусоў Скарыны» Цімафей Акудовіч і Віктар Шукеловіч. У якую вандроўку пусцімся гэтым разам? Ці пачуем каментары мудрых баброў і ці пабачым чырвоную шапачку «тэолага» Шукеловіча ў наступных серыях? Пра гэта напярэдадні прэм'еры размаўляем з «хросным бацькам» праекту Цімохам Акудовічам.