Kamentar

Вайна, палітвязні, ядравая зброя: пра што могуць паразмаўляць Лукашэнка і Пуцін?

img
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас нефармальнага саміту СНД. Ленінградская вобласць Расеі. 25 снежня 2024 года. Фота: Contributor/Getty Images

29 жніўня ў Маскве адбудзецца ўжо пятая ў гэтым годзе асабістая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст у эфіры «Белсату» сказаў, што нейкай сенсацыі ад гэтых перамоваў не чакае, і агучыў версіі таго, якія пытанні могуць абмеркаваць аўтакраты.